Артыкул у “СБ” за 21 снежня 2011 года “Правила писаные и неписаные» асабліва бурны рэзананс, напэўна, выклікаў у Мсціслаўлі, Міёрах і нашым гарпасёлку. Аказалася, што такіх райцэнтраў, як «Мстиславль», «Миоры» и «Лиозно» з некаторага часу не існуе. Замест іх у афіцыйных дакументах на рускай мове павінны значыцца «Мёры», «Лёзно» и «Мстислав». Падстава – шасцітомны нарматыўны даведнік «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Аб яго бясспрэчнай аўтарытэтнасці сведчаць радкі “Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь” і “Зацверджана Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь”.
“Справочники, изданные с 2003 по 2010 год по всем областям страны, являются нормативными. Это значит, что как в них написано, так должно быть и в жизни», – выносіць вердыкт журналіст. А далей адзначае, што, нягледзячы на распаўсюджанне даведнікаў (больш паўтары тысячы экземпляраў разаслана па ўсёй рэспубліцы), назвы ў адпаведнасць з Дзяржстандартам не прыводзяцца.
Цяпер крыху гісторыі. Змешчаныя ніжэй звесткі ўзяты з яшчэ адной рэспубліканскай газеты – “Звязда”, якая на днях надрукавала артыкул “Як вы яхту назавяце – так яна і паплыве”, або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі”, у рамках навуковай сустрэчы, удзельнікам якой стала і старшыня рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі Валянціна Лемцюгова, пад агульнай рэдакцыяй якой і выйшлі “Назвы”. Цытуем: “Беларуская тапанімія (найперш назвы паселішчаў) надзвычай пацярпела ад чужаземнага ўмяшання. У складзе Рэчы Паспалітай назвы нашых гарадоў і вёсак былі цалкам паланізаваныя, а канцылярыя Расійскай імперыі зрабіла шмат для іх русіфікацыі… Паколькі перадачу з польскай лацінкі на кірыліцу ажыццяўлялі расійскія пісары, якія не мелі ўяўлення пра асаблівасці польскай мовы, імі было дапушчана шмат памылак, якія аказаліся занадта жывучымі і да гэтага часу яшчэ разам нязжытыя. Напрыклад, колькі б ні даводзілі тапанімісты, што ў назвах Лёзна, Мёры трэба пісаць “ё”, а не “іё” (Ліёзна, Міёры), усё роўна памылка настойліва паўтараецца. Рускі пісар 18 стагоддзя дыфтонг польскай мовы “іо” (Liozno, Miory) прыняў за дзве асобныя літары і гэтым самым сказіў спрадвечнае гучанне і напісанне беларускіх назваў”.
Нічога не скажу пра Міёры. Сапраўды, на беларускай мове сёння афіцыйная назва гэтага горада пішацца менавіта так, а не Мёры, як прапануюць аўтары даведніка. Да Лёзна ж гэта ні ў якай меры не датычыцца. Па-беларуску і пішацца, і гучыць па-старажытнаму “Лёзна”. А вось на рускай мове пісаць “Лёзно”, як не толькі раіць, але і патрабуе даведнік, баюся, ні жыхароў, ні афіцыйныя структуры не прывучыш доўга.
Валянціна Лемцюгова спецыяльна для мясцовых органаў улады ў кожным томе “Назваў” змясціла напісаную ёю памятку, у якой адзначана, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны звярнуць увагу на памечаныя назвы населеных пунктаў на рускай мове, якія маюць разыходжанне з афіцыйна ўжываемымі назвамі і па меры магчымасці ў адпаведнасці з законам “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні” ініцыіраваць пытанне аб іх перайменаванні і прыданні ім нарматыўнай формы. “Чаму ніхто не шавеліцца?” – пытаецца журналіст “Советской Белоруссии”. Бо “Назвы”, утрымліваючыя пералік населеных пунктаў Віцебскай вобласці, былі выдадзены ў 2009 годзе, а ў 2011-м мы па-ранейшаму жывём у «Миорах» и «Лиозно».
– Гэта, дарэчы, унікальны даведнік – з’ява ў нашай культуры, у нашай анамастыцы, – гаворыць у газеце “Звязда” вучоны сакратар, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў. – Нават нашы суседзі не маюць такіх даведнікаў – ні Расія, ні Украіна. Скажу, што нашым даведнікам зацікавіліся і за мяжой: мы атрымалі просьбы даслаць экземпляры ў бібліятэкі ЗША, ААН, Канады, Польшчы, Славакіі, Літвы… Так што гэтае выданне атрымала рэзананс у свеце і ацэнена міжнароднай супольнасцю.
Не будзем спрачацца. Праца навукоўцаў, сапраўды, заслугоўвае павагі. Шкада толькі, што, як кажуць, без нас нас ажанілі. Напэўна, перш чым прымаць рашэнні аб нарматыўнасці-ненарматыўнасці, філолагам добра было б параіцца непасрэдна з насельніцтвам “няправільна” названых населеных пунктаў і ацаніць не толькі гатоўнасць да перамен, а яшчэ і колькасць тых матэрыяльных сродкаў, іншых рэсурсаў, якія спатрэбяцца для перайменавання. Адно добра, фраза “па меры магчымасці” не прадугледжвае канкрэтнага тэрміну. І сёння, нягледзячы на павагу да старажытнага мінулага Айчыны, здаецца, ёсць больш важныя задачы. Тым больш, што нашым гарпасёлкам ды Міёрамі колькасць гістарычных памылак у тапонімах не абмяжоўваецца.
“Мінула чатыры стагоддзі, – адзначае Валянціна Лемцюгова ў артыкуле газеты “Звязда”, – а нашы назвы паселішчаў дагэтуль дэманструюць чужую “апратку”: Брэст, Вулька, Гурка, Гродна, Дамброва, Драгічын, Навагрудак, Туржэц, Хойна, Хойнікі і іншыя. Замест Берасце (Берасць), Волька, Гародня (Горадня), Дуброва, Дарагічын, Наваградак, Турэц, Хвойня і Хвойнікі”.
Аднак перайменаваць дадзеныя населеныя пункты навукоўцы не прапаноўваюць, не кажучы ўжо пра тое, што Менск стаў Мінскам толькі ў 1939 годзе, дзякуючы адпаведнай пастанове Вярхоўнага Савета БССР. Хаця ў старажытных летапісах, дзе ўпершыню гаворыцца пра сённяшнюю сталіцу Беларусі назва горада пісалася менавіта як Менск.
Алена РАТНЁВА.
11 комментариев
Гэта поўная бязглуздзіца! Ну што зменіцца ад гэтага ў лепшы бок? Наадварот. Краіне грошы дзяваць няма куды? Зараз прыйдзецца змяняць усю дакументацыю, бланкі, шыльды і яшчэ шмат шмат усяго, а гэта нашы грошы.
кому-то просто нужно было показать,что работали не зря.Подумаешь,жили под одним названием. Поживёте под другим,чай не баре. Кому интересно мнение горстки жителей заштатного городишки.А деньги на переименование явно нужно брать из местного бюджета.
Шаноўная Алена Ратнёва. Калі Вы супрацоўніца газеты, то мусілі б ведаць адно з галоўных правілаў для журналіста: ніколі не навязваць чытачу сваіх высноваў. Справа супрацоўніка газеты — інфармаванне.Таму Ваша выснова :”А вось на рускай мове пісаць “Лёзно”, як не толькі раіць, але і патрабуе даведнік, баюся, ні жыхароў, ні афіцыйныя структуры не прывучыш доўга” — гэта выключна ваша асабістае меркаванне, якое можна агучваць на сяброўскіх пасядзелках, а не перад чытачамі.
Калі будзе адпаведнае распараджэнне, афіцыйныя структуры навучацца вельмі хутка. Жыхары — таксама навучацца, не хвалюйцеся. Увялі ж новыя правілы правапісу на беларускай мове — і нічога, вучацца дзеці, тэсты здаваць будуць… Хочаце даведацца грамадскую думку — правядзіце апытанне. А не “выносце вердыкт”, гэта я Вас жа і цытую.”І сёння, нягледзячы на павагу да старажытнага мінулага Айчыны, здаецца, ёсць больш важныя задачы” — гэта таксама Ваша асабістая выснова. А Вы, даруйце, не навуковец-лінгвіст, не гісторык, не спецыяліст у сацыялогіі… Дазвольце ж Вашым чытачам рабіць уласныя высновы, не рабіце з іх дурняў.
Google Translate рулит)))))
Нам, лиозненцам, привычнее Лиозно. И хотелось бы, чтобы так и осталось.
Прыемна, што чытачы не засталіся абыякавымі да ўзнятай тэмы. І мне, як карэннаму жыхару райцэнтра, гэта зразумела. Дарэчы, пішучы яго, ні ў якім разе не ставіла мэтай навязаць камусьці сваю кропку погляду. Хаця, згадзіцеся, выказаць яе маю поўнае права, як бы яго не адмаўляла спадарыня Эльза. Не буду спрачацца наконт таго, наколькі хутка хто прывыкне да перамен. А вось адносіны да іх у большасці адназначныя. Сведчаць аб гэтым не толькі вусныя водгукі ў прыватных размовах, але і пісьмовыя каментарыі, да прыкладу, на тым жа liozno.info, на нашым сайце. Дарэчы, апытанне – гэта добра, только рабіць яго ўжо не мае вялікага сэнсу. Справа зроблена. Нажаль, навукоўцы “заморачиваться” высвятленнем меркавання жыхароў не сталі. Напэўна, з самых добрых намераў – каб не рабіць з нас дурняў, прабачце, шаноўная Эльза. Толькі вось чамусьці менавіта імі многія сябе і адчуваюць цяпер. Згадзіцеся, аб перайменаванні Мінска ці Брэста ніхто нават не заікаецца, нягледзячы ні на гістарычныя карані, ні на лінгвістычныя асаблівасці. Бо людзі ўзнімуць крык. А вось у адносінах да невялічкага гарадка, чаму б не паэксперыментаваць. І не маё меркаванне выглядае адзінкавым. Яно больш падобна на тыпічны погляд. Чаго не скажаш пра Ваш каментарый, спадарыня Эльза. Нават з’яўляецца думка, што Вы маеце большае дачыненне да вышэй азначаных навукоўцаў, чым да жыхароў Лёзна ці раёна. У любым выпадку рады, што Вы чытаеце артыкулы раённай газеты. І апошняе. Нічога не скажу пра веданне новай беларускай арфаграфіі тымі, каму ў хуткім часе давядзецца праходзіць адпаведныя тэсты. Магчыма, яны з гэтымі правіламі “на ты”. Значная ж колькасць беларусаў знаёма з імі на ўзроўні “пяцьдзясят” на адпаведнай грашовай купюры. І то знойдуцца тыя, хто думае, што без памылкі тут не абыйшлося.
Сорамна, што ў нас такія грамадзяне, якім пляваць на свае карані. Спадарыня Ратнёва ў газеце з беларускай назвай і адсютнасцю беларускай мовы вельмі палка падтрымлівае бязграматную назву свайго мястэчка, якая ўзнікла з-за таго, што адны акупанты не ўмелі чытаць на мове іншых і напісалі назву як бачылі. Так, у нас шмат праблем з назвамі і з нечага трэ пачынаць і вам бы парадавацца, што вяртаецца спрадвечная назва, гісторыя, а вы пра каўбасу. Вам лёзненцам і расейская мова ўжо больш звыклая і што? Як знішчаецца беларускае і гістарычнае і замяняецца на расейскае, то нешта не чуваць абураных галасоў лёзненцаў і мёрцаў. Не будзьце манкуртамі! Я, напрыклад, гатовы плаціць за сваю мову, культуру і гісторыю, а вы, як пагляджу, выключна за каўбасу. Колькі лёзненцам трэ тонаў каўбасы, каб вы наеліся? Іншыя народы змагаюцца, гінуць за мову, за культуру за свае сімвалы. Мне проста сорамна за такіх як вы – іванаў без роду і племені.
>Зараз прыйдзецца змяняць усю дакументацыю, бланкі,
>шыльды і яшчэ шмат шмат усяго, а гэта нашы грошы.
Вы ошибаетесь. “Документацию” в таких случаях менять не надо, просто по умолчанию принимается, что название до даты официального изменения, и вновь утвержденное название (новым его не назовешь – оно исторически верное) означают то же самое.
Таблички и указатели менять можно по мере износа, поэтому тут лишних денег тоже не потребуется.
Лично мне интересно только одно, почему менять названия населённых пунктов на исторические начали с Миоров и Лиозно. Разве у таких городов, как Минск, Гродно , Брест и десятков других это исторические названия???? И если уже говорить об истории, национальном сознании и прочем то начинать надо не с Лиозно.
“нешта не чуваць абураных галасоў лёзненцаў і мёрцаў.” Уважаемый, Увага. Когда вы вообще слышали голоса белорусов, защищающих хоть что-нибудь кроме “колбасы”? Возможно Вам, если вы житель Минска или крупного города, приходилось слышать некоторые отголоски, но здесь, в глубинке, даже за “колбасу” скоро никому будет слова замолвить.Увы.
Прабачце, аднак я нiяк не зразумею: чаму, раптам, назвы населеных пунктаў на рускай (падкрэслiваю – рускай) мове ператварылiся ў «няправiльныя»?
Гэта ўсё роўна, што англічане пачнуць патрабаваць усё рускамоўнае грамадства называць сваю краiну няйнакш «Великая Британия», а лепей – «Грет Бритен». А расiяне, напрыклад, у «адпомсту» будуць прымушаць гаварыць i пiсаць «Rossiya» i г.д.
Гэта – вiдавочная бязглуздзiца.
Пры чым тут гiстарычныя каранi, каўбаса i ахвяры ў iмя роднай мовы? Хтосцi некаму перашкаджае пiсаць i размаўляць на роднай (зноў падкрэслiваю – роднай, калi гаворка аб беларускай) мове?
Не, гэта некаторыя беларускiя навукоўцы ды «патрыёты» ўявiлi, што лепей ведаюць рускую мову.
I, дарэчы, некаторыя пачалi ўжо сапсаваць электронныя карты, якiя ўжываюцца таксама ў навiгатарах.
А вось паперавых атласаў пад выдавецтвам РУП «Белкартография» (якое падпарадкоўваецца Дзярж. камiтэту па маёмасцi РБ, якi, у сваю чаргу, павiнен кантраляваць выкананне дзеючых нарматываў) з адпаведнымi аднаўленнямi я нешта не бачу i да гэтага часу.
Александр, цяперашняя назва ўзнікла ў выніку няведання расійскім пісарам польскай мовы. Па-польску Liozno, што чытаецца як Лёзно. Ну і, прабачце, не дзіва, што навукоўцы крыху абазнанейшыя за вас.
Дарэчы, паглядзіце на рускую мапу: http://metalloiskateli-info.ru/wp-content/uploads/2012/01/mogilyovskaya-guberniya-karta-5.jpg.