У час работы чарговага семінара па пытаннях увекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, які праходзіў у райвыканкаме 12 сакавіка, двум жыхарам гарпасёлка былі ўручаны памятныя знакі, зацверджаныя кіраўніцтвам г. Санкт-Пецярбург да 70-годдзя зняцця Ленінградскай блакады. Л. М.Смірнова і Ю. У. Дзмітрыеў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі дарагія ўзнагароды, што сведчаць аб мужнасці і стойкасці пакалення, на долю якога выпалі жорсткія ваенныя выпрабаванні.
Таццяна ІГНАЦЕНКА.