У час асенніх канікул група вучняў Крынкаўскай сярэдняй школы імя М.Ц. Лынькова пабывала на экскурсіі ў Мінску. Зацікавілі нас Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, музей Максіма Багдановіча і галоўнае – сустрэча з унучкай Міхася Ціханавіча Лынькова Ірынай Энгелеўнай Ратнікавай.

У першым музеі экскурсавод расказаў, што на гэтым месцы, дзе мы знаходзімся, Якуб Колас пасяліўся ў 1945 годзе. Спачатку – у невялікай драўлянай хатцы, у 1947 годзе да яе была зроблена двухпавярховая цагляная прыбудова. Да 70-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа дом быў поўнасцю рэканструяваны. Музей мае статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску. На гэтай сядзібе Я. Колас пражыў адзінаццаць год. Частымі гасцямі былі вядомыя пісьменнікі, артысты, музыканты, вучоныя, а яшчэ блізкая і далёкая радня. Менавіта тут, у сваім кабінеце, Колас закончыў паэму «Рыбакова хата» і апошнюю частку трылогіі «На ростанях», напісаў шмат публіцыстычных артыкулаў.

Пасля экскурсіі мы накіраваліся на вуліцу Захарава да ўнучкі Міхася Ціханавіча Лынькова Ірыны Энгелеўны Ратнікавай. Гаспадыня кватэры, дзе раней жыў Міхась Ціханавіч, гасцінна сустрэла нас. У пакоі ўбачылі шмат чорна-белых фотаздымкаў пісьменніка, карціны, якія былі падораны Міхасю Ціханавічу, і шмат кніг бібліятэкі Лынькова. Звярнулі ўвагу і на асабістыя рэчы інтэр’еру, якія беражліва захоўвае Ірына Энгелеўна.

І вось мы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Тут знаходзяцца старадрукаваныя і рэдкія выданні, кнігі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, кнігі з аўтографамі, фотадакументы, рукапісы, адзенне і аксэсуары, прадметы жывапісу, графікі, скульптуры. Сярод найбольш вялікіх і адметных персанальных матэрыялаў прадстаўлены архівы В. Быкава, В. Віткі, А. Вярцінскага, Ц. Гартнага, В. Зуёнка, К. Крапівы, М. Лынькова, І. Шамякіна, І. Чыгрынава, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Л. Арабей.

У музеі дзейнічае выстава «Жменя сонечных промняў», якая прысвечана пісьменнікам-юбілярам 2024 года. Сярод іх Міхась Лынькоў, Алесь Якімовіч, Максім Лужанін, Аркадзь Куляшоў, Алесь Савіцкі, Артур Вольскі, Іван Чыгрынаў.

У экспазіцыі М.Ц. Лынькова мы ўбачылі наручны гадзіннік, першае выданне кнігі «Гой», партсігар, акуляры, Пасведчанне дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, фотоздымак Міхася Ціханавіча 1929 года, запанкі, кашулю, прывезеную з ЗША. Кожная зала экспазіцыі адлюстроўвае пэўны перыяд яго жыцця і пераклікаецца з цыкламі вершаў зборніка «Вянок», мае свае экспанаты-сімвалы. Гэта кніга Адама Ягоравіча Багдановіча, бацькі Максіма, слуцкі пояс, адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок» (1913 г.) – вяршыня беларускай лірыкі пачатку XX стагоддзя, геліягравюра – копія знакамітай карціны Рафаэля «Сіксцінская Мадонна», гадзіннік М. Багдановіча, які адлічыў апошнія імгненні жыцця.

Наталля Сударыкава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы імя М.Ц. Лынькова.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости