З надыходам Новага году ў Лёзненскім раёне суб’ектамі прафілактыкі актыўна праводзіцца работа на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх.
Яны наведваюць домаўладанні катэгаруемых грамадзян, удзяляючы ўвагу асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, шматдзетным сем’ям, інвалідам, а таксама адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям.
На гэтым тыдні іх сіламі праведзена абследаванне названых катэгорый Яськоўшчынскага і Бабінавицкага сельсаветаў.
У пажарна-прафілактычнай рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела па адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшыня Яськоўшчынскага сельскага Савета А.В. Даўгаполава.
На яе думку, такая работа дае пэўныя вынікі, бо, праходзячы паўторна, бачыш змены ў лепшы бок. Наведваючы шматдзетную сям’ю Б. элемент харчавання ў адным аўтаномным пажарным апавяшчальніку патрабаваў замены. На гэты раз да кіраўніка сямейства пытанняў ад службы МНС няма.
– Такіх прыкладаў нямала, – кажа начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі. – Аднак ёсць і такія гаспадары, да якіх суб’екты прафілактыкі прыходзяць зноў і зноў. Да іх прымяняем іншыя меры ўздзеяння – адміністрацыйны пратакол.
Па інфармацыі Лёзненскага РАНС.